Панэльная дыскусія «Час памятаць: Дзень Перамогі – 8 траўня ці 9 траўня»

Публічная ўстанова “Формула чалавечнасці” запрашае на Панэльную дыскусію «Час памятаць: Дзень Перамогі – 8 траўня ці 9 траўня»

Пытанні, якія будуць абмяркоўвацца:

  • 9 траўня 1945 г. Як гэта было? Што адбылося 8-га траўня? Чаму і якім чынам з’явілася свята 9 траўня ў СССР? Успомніць і пазнаць больш…
  • Як савецкая ўлада выкарыстоўвала гэты дзень у мэтах сваёй прапаганды?
  • Як адбывалася эвалюцыя (або дэградацыя) гэтага дня ад дня радасці і суму, дня памяці аб загінуўшых у Другой сусветнай вайне да свята «победобесия» і пампезнай дэманстарцыі мілітарных настрояў?

Мерапрыемства адбудзецца 8 траўня з 15.00 да 17.00,  у Канферэнц-зале мемарыяла Тускуленай (Tuskulėnai Memorial, Žirmūnų g., 1F, Vilnius).

У мерапрыемстве прымуць удзел эксперты з Беларусі, Германіі, Украіны

Партнёры:

  • Цэнтр даследаванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы;
  • Беларускі інстытут публічнай гісторыі.
Обратно